Skip to main content

Першая Камунія адбылася ў Іўі

kamunija iue 3126 мая ў касцёле святых Пятра і Паўла ў Іўі дзеці ўпершыню прыступілі да святой Камуніі.

Урачыстую святую Імшу, на якой сабраліся шматлікія бацькі, хросныя і блізкія дзяцей, узначаліў пробашч парафіі кс. Ян Гавецкі.

Падчас літургіі святар заахвоціў дзяцей, каб Езус Хрыстус, якога яны ў дзень Першай Камуніі запрасілі ў сваё сэрца, пасяліўся там назаўсёды і быў іх найлепшым Сябрам.

Бацькі на заканчэнне Эўхарыстыі выказалі ўдзячнасць усім, хто рыхтаваў іх дзяцей да гэтай важнай у іх жыцці падзеі.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Баляслаў Гавецкі