У касцёле святых Пятра і Паўла ў Іўі 18 мая адбылася святая Імша ў інтэнцыі ўсіх маці. Узначаліў Эўхарыстыю пробашч парафіі кс. Ян Гавецкі.
На малітве сабраліся маці разам са сваімі дзецьмі. Жанчыны прыйшлі падзякаваць Богу за дар мацярынства, а таксама папрасіць Яго дапамогі ў выхаванні дзяцей.
Усе дзеці, прысутныя ў святыні, у гэты дзень атрымалі спецыяльнае благаслаўленне.
Малітва ў інтэнцыі маці ў месяцы маі ў іўеўскай парафіі стала ўжо традыцыяй. Кожны год у гэты час, калі ў святынях адбываюцца маёвыя набажэнствы, пробашч парафіі запрашае на святую Імшу маці. Для іх гэта таксама добрая нагода ўгледзецца ў жыццё Найсвяцейшай Панны Марыі, якая пакінула прыклад сапраўды клапатлівай маці.
Kс. Юрый Марціновіч