Skip to main content

Нараджэнне св. Яна Паўла ІІ адзначылі ў Смаргоні

smargon papa 26Парафія Св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні ўрачыста адзначыла 99-ю гадавіну свайго апекуна. Караль Вайтыла, будучы Папа, нарадзіўся 18 мая 1920 г. у Вадавіцэ (Польшча).

Вернікі з гэтай нагоды сабраліся на святой Імшы. Супольная малітва стала магчымасцю падзякаваць Богу за дар Пантыфіка, які заахвоціў чалавецтва адчыніць дзверы сваіх сэрцаў Хрысту.

Падчас Эўхарыстыі вернікі даручалі Пану Богу праз заступніцтва свайго апекуна ўсе інтэнцыі і просьбы. Для малодшых жа парафіян – дзяцей і моладзі – была падрыхтавана спецыяльная забаўляльная праграма.

JM