12 мая, у нядзелю Добрага Пастыра, група дзяцей з гродзенскай парафіі Маці Бoжай Анёльскай (францішканская) упершыню прыступіла да святой Камуніі. Урачыстую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі а. Антоні Пажэцкі OFMConv.
Да гэтай урачыстасці дзеці былі адпаведным чынам падрыхтаваны. На працягу двух гадоў яны сістэматычна наведвалі ўрокі катэхезы, дзе знаёміліся з галоўнымі праўдамі веры і вучыліся катэхізісу. Урокі праводзіла с. Валерыя. Дзеці былі дапушчаны да святой Камуніі пасля экзамену, які правёў пробашч парафіі.
Падчас Імшы а. Пажэцкі падзякаваў бацькам дзяцей за дар веры, якую яны падтрымлівалі і перадалі наступным пакаленням. Святар заклікаў іх і далей вучыць дзяцей пазнаваць Бога і годна Яго прымаць у святой Камуніі.
Звяртаючыся да дзяцей, францішканін падкрэсліў, што варта крочыць за добрым Пастырам, які вядзе праз падзеі чалавечай гісторыі.
Kс. Юрый Марціновіч
Фота: Баляслаў Гавецкі