Музычны гурт Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне "AVE" правёў канцэрт у апошнюю раніцу Дыяцэзіяльных дзён моладзі. Падчас выступу семінарысты выканалі самыя папулярныя творы са сваіх альбомаў, заахвочваючы моладзь да сумеснага праслаўлення Пана спевам і танцамі. Яны раздзялілі з хлопцамі і дзяўчатамі радасць перажывання моладзевай сустрэчы і дадалі вернікам шмат энергіі.
Фота: Вольга Cяліцкая