Прывітанне ад Святога Айца Францішка перадаў удзельнікам Дыяцэзіяльных дзён моладзі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Іерарх прыбыў 7 мая ў Шчучын, каб узначаліць урачыстую св. Імшу.
На пачатку арцыбіскуп выказаў сваю радасць бачыць столькі моладзі, з’яднанай у малітве і любові да Бога. Падчас Эўхарыстыі Апостальскі Нунцый маліўся за ўсіх маладых людзей нашай дыяцэзіі, каб яны развівалі свае адносіны з Езусам, узрасталі ў веры і не баяліся даваць сведчанне сваёй прыналежнасці да Хрыстовага Касцёла для людзей, што навокал.
АМ