У другі дзень ДДМ маладыя вернікі разважалі над спосабамі, праз якія яны могуць служыць у Касцёле. Былі вылучаны 8 формаў хрысціянскага служэння, якое можа рэалізаваць кожны з хлопцаў і дзяўчат. Паміж іншым, місійнае, дабрачыннае, сямейнае, манаскае, парафіяльнае і г.д.
Па словах святароў, якія праводзілі катэхезу, можна абраць найбольш адпаведны для сябе спосаб і абвяшчаць Хрыста сваім дзеяннем, словам, паставай. Можна дапамагаць упрыгожваць касцёл перад святам або дзяліцца ў сацсетках запісамі аб сваім рэлігійным жыцці. Можна праслаўляць Пана спевам або прымаць удзел у мерапрыемствах, што ладзяцца на карысць грамадства.
У відэа маладзёны рапспавядаюць пра тое, што пачулі падчас працы ў групах ад сваіх духоўных настаўнікаў, і як у далейшым плануюць служыць Госпаду і бліжняму.
АМ