У другі дзень Дыяцэзіяльных дзён моладзі ўдзельнікі сустрэчы падчас марыйнага набажэнства прысвяцілі сваё жыццё Беззаганнай Марыі.
Спачатку маладыя людзі разам памаліліся Ружанец. Падчас яго яны даручылі Богу праз рукі Марыі ўсе свае штодзённыя радасці і смутак і агарнулі малітвай усіх сваіх блізкіх і сяброў.
Затым яны прынялі намер служыць Пану Богу як Беззаганная Маці Божая, каб па Яе прыкладу кожны дзень знаходзіць радасць у хрысціянскім служэнні, прысвячаючы сябе цалкам нябеснай Маці, каб належаць Ёй. Усе разам далі абяцанне, што кожны дзень будуць маліцца прынамсі адным дзясяткам Ружанца і штодзень прысвячаць маленькую ахвяру за грэшнікаў.
Таксама абяцалі, што не будуць ужываць алкаголь, цыгарэты і іншыя сродкі, якія шкодзяць чалавеку, і сваім прыкладам жыцця будуць заахвочваць іншых да ўстрымання і сціпласці.
Акрамя гэтага, маладыя людзі абяцалі, што будуць у цяперашні час і ў будучыні належаць да нейкай супольнасці, якая пад апекай Касцёла будзе распаўсюджваць культ Беззаганнай Марыі. Яны прасілі, каб Найсвяцейшая Маці прыняла іх пастановы і дапамагала ім заўсёды весці жыццё, годнае Божых дзяцей.
Кожнаму ўдзельніку сустрэчы святары адзелі цудоўны медальён Беззаганнай. Медальёны благаславіў біскуп Юзаф Станеўскі, адказны ў епіскапаце Беларусі за пастырства моладзі.
На вернае служэнне і адважную барацьбу з сіламі цемры і злога духа моладзь атрымала Божае благаслаўленне.
Kс. Юрый Марціновіч
Фота: Павел Адамовіч