Skip to main content

Першы дзень Дыяцэзіяльных дзён моладзі скончыўся канцэртам

kanf ddm 66 мая, першы дзень Дыяцэзіяльных дзён моладзі, завяршыўся канферэнцыяй “Роля служэння ў жыцці хрысціяніна”, з якой выступіў а. Юрый Находка OCD, а затым канцэртам моладзевага гуртa “Пілігрымы” са Смаргоні.

Не зважаючы на халоднае надвор’е і невялікі вясновы дожджык, удзельнікі супольна славілі Бога праз спеў, танец і шчырую радасць. Поўныя глыбокага зместу песні гурта набліжалі маладых людзей да Стварыцеля, умацоўваючы ў іх любоў да Пана; скіроўвалі іх сэрцы да Усемагутнага, каб яны верна трывалі з Ім і ніколі не адышлі.

Пасля канцэрту моладзь атрымала святарскае благаслаўленне і разышлася па дамах, дзе яе прынялі на начлег гасцінныя жыхары Шчучына.

Сёлета Дыяцэзіяльныя дні моладзі адбываюцца ўжо ў 26-ы раз. У іх удзельнічае больш за 1000 чалавек з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама некалькі прадстаўнікоў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Яны праходзяць пад дэвізам “Па прыкладу Марыі буду служыць Пану”.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Павел Адамовіч