5 мая, калі ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дыяцэзіяльны дзень маці, у санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) таксама маліліся за ўсіх зямных маці.
На малітве сабраліся мясцовыя парафіяне, а акрамя таго вернікі, што прыбылі цэлымі сем’ямі з Радунскага, Іўеўскага і Лідскага дэканатаў. Усе разам маліліся за жывых маці, каб яны сваім штодзённым прыкладам жыцця змянялі свае сем’і і ўвесь свет, а таксама былі багаццем для нашага грамадства.
У малітве ўзгадалі і ўсіх маці, якія ўжо адышлі ў вечнасць, просячы для іх дар вечнага жыцця.
Ініцыятарам сустрэчы быў кусташ санктуарыя кс. Юрый Бяганскі.
Kс. Юрый Марціновіч