Skip to main content

Другі дзень Дыяцэзіяльных дзён моладзі

   IMG_8301Пасля вяртання з Германішак моладзь павячэрала ў Воранаве. У 21.30 у святыні распачалася Адарацыя і Споведзь. Падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту маладыя людзі звярталіся да міласэрнага Бога з посьбамі аб міры, любові і іншых ласках. Многія з прысутных прыступілі да Сакрамэнту паяднання. У 22.30 набажэнства закончылася, і адбыўся запланаваны канцэрт гуртоў “Айрэнэ” і “Май”. Пад песні гэтых гуртоў моладзь праслаўляла Пана Бога на галоўнай плошчы Воранава да поўначы.