Вернікі парафіі ў Сапоцкіне па штогадовай традыцыі ў нядзелю Божай Міласэрнасці – сёлета 28 красавіка – здзейснілі пешую пілігрымку ў парафіяльную капліцу ў Свяцку, дзе знаходзіцца абраз Езуса Міласэрнага.
Удзельнікі пілігрымкі, якіх у гэтым годзе было каля 20 чалавек, захацелі ў гэты дзень даверыць свае справы Езусу Міласэрнаму, які сам пажадаў, каб першая нядзеля пасля Вялікадня была святам Міласэрнасці.
Падчас дарогі пілігрымы даверылі Пану свае сем’і, Сінод Гродзенскай дыяцэзіі, які адбываецца зараз, а таксама прасілі, каб Бог быў міласэрным да іх і да ўсяго свету.
У капліцы Божай Міласэрнасці ў Свяцку адбылася адпустовая Імша, якую ўзначаліў пробашч сапоцкінскай парафіі кс. Антоні Абухоўскі. Святар у гаміліі падкрэсліў, што найвялікшая прыкмета Бога – міласэрнасць, якую Хрыстус Пан спасылае на тых вернікаў, якія адкрываюцца на Яго ласку.
Кс. Юрый Марціновіч