Skip to main content

Рэтрааўтамабілі спыніліся на тэрыторыі Брыгіцкага кляштара

retra 6Калона з 28 легендарных аўто, сярод якіх Warszawa, Syrena, Polonez, Fiat, праехала па вуліцах Гродна ў межах X аўтапрабегу “Нэкля-Мінск”.

У першую чаргу ўдзельнікі аўтапрабегу пазнаёміліся з гісторыяй Брыгіцкага кляштара і касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі, зазірнулі ў стары драўляны Лямус. Пасля для аўтааматараў зладзілі экскурсію па горадзе.

Падчас падарожжа аматары старой тэхнікі з Польшчы наведаюць таксама іншыя знакавыя беларускія мясціны з багатай гісторыяй і шматлікімі помнікамі: Старыя Васілішкі, Навагрудак, Нясвіж.

Кінга Красіцкая