12 красавіка вернікі парафіі Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне выйшлі на вуліцы горада, удзельнічаючы ў набажэнстве Крыжовага шляху.
Крыжовы шлях адбыўся ў межах рэкалекцый, якія праводзіў кс. Алег Шпець з супольнасці ксяндзоў хрыстусоўцаў з Мінска.
Па традыцыі шчучынскія парафіяне змаглі не толькі прыняць удзел у набажэнстве, але і засведчыць сваю веру праз чынны ўдзел у малітве. Гэты Крыжовы шлях стаў добрай нагодай зірнуць на Таго, які даў сябе ўкрыжаваць, а таксама паглядзець на сваё жыццё, каб выправіць яго.
JM