14 красавіка, у Пальмовую нядзелю, вернікі парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі прайшлі вуліцамі горада, успамінаючы ўрачысты ўваход Езуса ў Ерузалем.
У працэсіі ўдзельнічала каля 1000 чалавек, якія захацелі ў гэты дзень засведчыць аб сваёй веры і прыналежнасці да Каталіцкага Касцёла.
Такая ўрачыстая працэсія стала ўжо традыцыйнай і з’яўляецца сведчаннем веры, якая выражаецца праз спеў, малітву і радасць.
Працэсія стала добрым завяршэннем велікапосных рэкалекцый, якія праходзілі з 12 па 14 красавіка.
Раман Ярмош