31 сакавіка літургічная служба алтара ў парафіі Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне ўзбагацілася новымі міністрантамі і цырыманіярыямі.
У Нядзелю радасці (IV нядзеля Вялікага посту) парафія таксама перажывала сваю радасць. Роўна 10 новых міністрантаў першы раз у гэты дзень апранулі белыя комжы.
Да гэтай урачыстасці кандыдаты рыхтаваліся ўжо з верасня мінулага года. Каб праверыць, наколькі яны падрыхтаваны да службы, быў загадзя праведзены тэарэтычны і практычны экзамен.
Таксама ўпершыню ў гэтай парафіі з’явіліся цырыманіярыі – 4 чалавекі. Знешнім знакам службы пры алтары стала белая лектарская альба, якую яны першы раз у гэты дзень апранулі.
А. Віталій Слука SP
Фота: Людміла Казлова