З 25 па 29 сакавіка ў смаргонскім араторыi імя св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла прайшлi вакацыі для дзяцей на тэму “З Езусам па жыцці”, паведамляе сайт sdb.by. Арганізатарамi вакацый выступiлi с. Валянціна Кот FMA, с. Юлія Клявец FMA , дыякан Артур Ляшнеўскі SDB, памочнікі аніматараў, аніматары і кандыдаты.
На працягу пяці дзён, кожны з якіх распачынаўся св. Імшой, арганiзатары дапамагалі дзецям зразумець тэмы лагера праз сцэнкі і працы ў групах.
У першы дзень канікул дзеці адправіліся ў падарожжа з Езусам. Сімвалам пілігрымавання стаў чамадан, з якога кожны дзень даставалі рэчы, якія дапамагаюць крочыць да Бога: Біблія, свечка, малітоўнік і іншыя. Дзеці мелі магчымасць паразважаць пра дзяцінства Хрыста і свае дзіцячыя гады, пра малітву, пра Божую міласэрнасць у сваім жыцці, пра тое, што асаблівым чынам нам дапамагае на жыццёвым шляху быць з Богам.
Таксама падчас вакацый дзецям былі прапанаваны цікавыя гульні i гурткі, дзе кожны мог навучыцца чамусьцi новаму. Штодня ўдзельнiкi слухалi "слоўка" на тэму дня, прадстаўленае арганізатарамі рознымі крэатыўнымі спосабамі.