Skip to main content

“Езус жывы для Вас”

Такія словы скіраваў да каталіцкай моладзі ў Воранаве айцец Клаўдыё з Рыма, адказны за Эўхарыстычны рух моладзі ва ўсім свеце. Святар таксама даў відэаінтэрв’ю нашаму парталу.

- Маё сэрца напоўнена радасцю і шчасцем, бо сёння маладыя каталікі Беларусі раздзяляюць разам са мной любоў да Хрыста, да Эўхарыстыі, а таксама адзін да аднаго, -  падкрэсліў падчас сустрэчы айцец Клаўдыё.

Ён распавёў, што Эўхарыстычны рух быў створаны для таго, каб маладыя людзі маглі вучацца жыць ў Эўхарыстыі і разважаць яе таямніцы.

Напрыканцы сустрэчы ўсе прысутныя праспявалі песню “Аллелюя” на мадагаскарскі манер, якую развучылі разам з рымскім святаром.

Эўхарыстычны рух моладзі распаўсюджаны ў 50 краінах свету, некалькі год таму ён таксама пачаў зараджацца ў Беларусі. Найбольш актыўна ён дзейнічае ў Гродзенскіх парафіях, а таксама ў Смаргоні і Бярозаўцы.