11 сакавіка ў касцёле св. Юзафа Каласанса ў Лідзе (Індустрыяльны), дзе служаць айцы піяры, адбыўся дзень засяроджання для законных сясцёр, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі.
Прысутнічала каля 40 сясцёр з розных манаскіх супольнасцяў. Спачатку сёстры памаліліся Вяночак да Божай Міласэрнасці, потым сузіралі Хрыста ў адарацыі. Была магчымасць споведзі, дзе служылі кс. Андрэй Роўба СRL з Вавёркі, дэкан Лідскі, і а. Аляксандр Махнач SP, мясцовы душпастыр.
Духоўна-аскетычную канферэнцыю падрыхтавала с. Паўла Бобер. Святую Імшу цэлебраваў а. Вітольд Пяцельчыц SP са Шчучына, адказны за пастаянную фармацыю сясцёр у Гродзенскай дыяцэзіі, які таксама прамовіў гамілію.
Паколькі дзень засяроджання прайшоў на пачатку Вялікага посту, то мэтай разважанняў у канферэнцыі і гаміліі было паказаць, як добра і плённа можа перажыць гэты асаблівы перыяд літургічнага года кансэкраваная асоба, і заахвоціць да гэтага.
А. Вітольд Пяцельчыц SP
Фота: а. Аляксандр Махнач SP