5 сакавіка ў гродзенскай курыі адбылася арганізацыйная сустрэча перад сёлетнімі ўрачыстасцямі ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.
Мэтай сустрэчы, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, было абмеркаванне практычных пытанняў, звязаных з адпаведнай падрыхтоўкай урачыстасцяў, у кантэксце юбілею 25-годдзя санктуарыя, які адзначаецца ў гэтым годзе.
Кусташ санктуарыя кс. Юрый Бяганскі пазнаёміў прысутных святароў з прапановамі, якія мелі б на мэце ажывіць рух пілігрымаў, а таксама ўнесці новыя пункты ў праграму ўрачыстасцяў. У бліжэйшы час стане вядомай праграма ўрачыстасцяў, якая ўжо падрыхтавана.
Kс. Юрый Марціновіч