2 сакавіка пры гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Збавіцеля (Дзевятоўка) адбыўся забаўляльны вечар для парафіяльнай моладзі.
Перад забавай удзельнікі сабраліся на святой Імшы, падчас якой маліліся, каб час Вялікага посту, які хутка распачнецца, прынёс у іх жыцці плён Божай ласкі.
Потым пачаўся забаўляльны вечар, які сёлета ўпрыгожыў сваім выступленнем музычны гурт Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Моладзь правяла вечар з музыкай і інтэграцыйнымі танцамі. Сустрэча скончылася малітвай.
Kс. Юрый Марціновіч