22 лютага ў парафіяльным касцёле св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне, дзе служаць айцы піяры, з сольным канцэртам выступіў хрысціянскі гурт “Laudans” з Брэста.
Дуэт выканаў песні са свайго новага альбома “Звязаны з часам”, а таксама некалькі кампазіцый з мінулых альбомаў.
Пасля музычнага выступлення парафіяльная моладзь мела магчымасць сустрэцца з удзельнікамі дуэту за кубачкам гарачайгарбаты і паразмаўляць на розныя тэмы, напрыклад пра ўплыў музыкі на сучаснага чалавека.
Гурт “Laudans” складаецца з вакаліста і гітарыста Андрэя Лугіна і Алёны Палачанскай, якая грае на сінтэзатары і складае песні.
Дуэт грае ў стылі rock, pop, jazz, electronic music. Яго музыка вылучаецца ўнутранай энергетыкай, харызмай і актуальнасцю.
Назва гурта ў перакладзе з лацінскай мовы азначае “Той, хто славіць”.
А. Віталій Слука SP