Skip to main content

Біскуп Юзаф Станеўскі наведаў гала-канцэрт фестываля “Каложскі Дабравест”

23 02 2019 zakrytie 9820-23 лютага ў Гродне адбыўся XVIII Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў “Каложскі Дабравест”. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Гродзенская праваслаўная епархія і Гродзенскі аблвыканкам.

Удзел у свяце прыняў 41 свецкі і царкоўны хор з васьмі краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Сербіі і Румыніі. Госці давалі канцэрты і ўдзельнічалі ў конкурсных праслухоўваннях у святынях і на галоўных сцэнічных пляцоўках горада. Для калектываў-удзельнікаў была арганізавана экскурсійная праграма па знакавых гістарычных месцах Гродна.

23 лютага ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры адбыліся ўрачысты гала-канцэрт і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. На гала-канцэрце прысутнічаў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

20 02 2019 festival 11

Гран-пры фестываля атрымаў мужчынскі хор “Всехсвятский” прыходу ў гонар Усіх Святых у Мінску.

Фестываль запомніўся не толькі музычнай праграмай: прайшлі таксама вечары паэзіі і духоўнай музыкі, кінапаказ і іншыя мерапрыемствы.

Першы фестываль “Каложскі Дабравест” адбыўся ў 2002 г. і быў прымеркаваны да 10-годдзя адраджэння Гродзенскай епархіі. З кожным годам гэты фестываль набывае ўсё большую вядомасць. У 2011 г. Міністэрства культуры Беларусі надало яму статус міжнароднага. Ён стаў не толькі візітоўкай Гродзеншчыны, але і адным з вядучых фестываляў праваслаўных песнапенняў у свеце.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: orthos.org