17 лютага група міністрантаў і кандыдатаў да літургічнай службы алтара з парафіі Св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні здзейсніла паездку ў Мінск.
Групу суправаджаў вікарый парафіі кс. Алег Яновіч.
У межах свайго падарожжа хлопцы наведалі Шматфункцыянальны культурна-спартыўны комплекс “Мінск-арэна” – адно з самых сучасных мульціфункцыянальных збудаванняў у Еўропе, дзе падтрымалі на хакейным матчы беларускую каманду “Динамо-Минск”.
Таксама яны наведалі касцёл св. Сымона і св. Алены, дзе памаліліся ў інтэнцыі сваёй парафіяльнай супольнасці, просячы аб Божым благаслаўленні на час далейшага будаўніцтва сваёй святыні.
Міністранты і кандыдаты ўдзячныя Богу за гэты цудоўны час, які правялі ў сталіцы нашай краіны, і за ўсё дабро, якое атрымалі. Таксама яны ўдзячныя пробашчу парафіі кс. Яўгену Учкуронісу за стварэнне магчымасці такой паездкі, а кс. Алегу Яновічу – за іх суправаджэнне.
Kс. Юрый Марціновіч