У сувязі з пачаткам дыпламатычнай місіі ў Беларусі пасол Томаш Пярніцкі здзейсніў візіт ветлівасці да ардынарыя Гродзенскай дыяцэзіі біскупа Аляксандра Кашкевіча. Сустрэча адбылася 20 лютага.
Падчас спаткання іерарх пазнаёміў высокапастаўленага госця з гісторыяй развіцця Касцёла на Гродзеншчыне. У рамках візіту пасол таксама наведаў галоўную каталіцкую святыню горада - фарны касцёл. Экскурсію правёў пробашч парафіі кс. канонік Ян Кучынскі.
АМ