Маштабнае пано часу ствараюць у адной з гімназій Гродна, паведамляе СТВ.
Каманда педагогаў задумала зрабіць праект, які не мае аналагаў. Сімвалы горада – катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя, Стары замак, Фара Вітаўта і Ратуша – ажываюць проста на сцэне. Над увасабленнем ідэі ўжо паўгода працуе настаўнік біялогіі з дапамогай фарбаў і пэндзляў.
Ён выканаў у натуральную велічыню знакаміты ўзор Каложскай царквы і таямнічыя знакі на цаглінах святыні, якія навукоўцы не могуць разгадаць дагэтуль. А развіццё гісторыі мастак перадаў барэльефам у выглядзе хваляў, адсюль і назва праекту – “Рака часу”.
Хутка тут з’явіцца выява Пажарскай каланчы і перспектыва вуліцы Замкавай. У планах таксама стварыць на падлозе імітацыю брусчаткі, усталяваць каваныя ліхтары і вулічныя лаўкі.