25-27 студзеня ў кляштары сясцёр кармэлітак Дзіцяткі Езуса ў Гудагаі адбыліся Дні малітвы для дзяўчат.
Сустрэча адбылася пад дэвізам “Рызыкні, устань і ідзі…”. Гэты дэвіз меў мэту дапамагчы дзяўчатам з адвагай прымаць рашэнні ў сваім жыцці.
Сваімі ўражаннямі, якія засталіся пасля дзён малітвы, дзеляцца ўдзельніцы:
“Зрабiць тое, дамовiцца там, пайсцi туды... Усё больш i больш... хутчэй i хутчэй... Здараецца, што нават не хапае часу на простыя рэчы...
I вось, сярод “вялiкiх” планаў, з'яўляецца прапанова: Днi малiтвы ў цiшынi для дзяўчат у Гудагаі... Ваганнi... паехаць цi застацца?... А ёсць столькi розных спраў! Ну, добра... згаджаюся!
Збiраю рэчы, амаль паспяваю на цягнiк... А дзесьцi глыбока ўнутры яшчэ ёсць думка: “Можа, не трэба? Столькi цiкавых, доўгачаканых, запланаваных момантаў перакрэслiваеш! Будзеш шкадаваць!
Усё! Рызыкую! Зрабiла выбар – еду!
I вось – цiшыня вакол. Толькi ў сэрцы яшчэ адгукваецца штодзённая мiтусня... Нарэшце, вось тая хвiлiнка, калi толькi я i мой Стварыцель. I нiшто не перашкаджае! Малiтва, канферэнцыя, дзяленне Божым словам...
I паўстаюць пытаннi…
Чаго шукаеш у жыццi? А дзе шукаеш?
Можа, ужо знайшла? Так?..
Тады навошта працягваеш пошукi?
Прагнеш рабiць вялiкiя рэчы?
А як наконт сумленнага выканання сваiх “дробных” паўсядзённых спраў?
Маеш адвагу? Так?..
А як змагаешся з перашкодамi: з завышанай самаацэнкай; параўнаннем сябе з iншымi; непрыманнем сябе такой, якая ёсць; немагчымасцю працаваць у цiшынi; з тым, што няма супакою, радасцi, шчасця; агрэсiяй; зайздрасцю; лянотай; пыхай; распустай?
Не падаеш духам у такой паўсядзённай барацьбе?
О Божа, якая пустэча пануе ў маiм сэрцы! Як павінна змагацца?
Адказ на мае пытанні:
Малiтва кожны дзень дасць табе сiлы! Часцей прыступай да сакрамэнту пакаяння i паяднання! Выхоўвай сябе ў дысцыплiне! Беражы чысцiню душы i цела!
Спусцiся з неба на зямлю – усё часовае...
Хочаш дапамагаць iншым – дапамажы найперш сабе!
Адвагi!”
“Варта, варта было прыехаць... спынiцца, задумацца, запытацца i атрымаць адказ...
А далей... а далей трэба, каб Слова сталася жывым... Пачынаю і адначасова працягваю пiсаць гiсторыю – гiсторыю свайго збаўлення...
Рызыкую, устаю i iду!..”
JM