Паэзія ва ўсе часы і ва ўсіх народаў была адлюстраваннем душы і перажыванняў чалавека. У рыфмаваных радках часта хаваецца нашмат большае, чым проста вывераны ямб і ідэальны рытм. Вершы – гэта прыгожае мастацтва аб рэальнасці.
26 студзеня ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне прайшоў “Вечар музыкі і паэзіі”. Падчас яго моладзь чытала вершы, прозу, прапаноўвала ўвазе прысутных верлібры, паэмы, а таксама спявала песні. Гэта былі як вядомыя творы, класіка, так і малавядомыя і прадстаўленне аўтарскай творчасці.
Вечар стаў добрай нагодай, каб супольна пазнаваць багацце культуры і развіваць любоў да паэзіі і музыкі.
А. Віталь Слука SP