У санктуарыі Пана Езуса Журботнага ў Росі (Ваўкавыскі дэканат) адбыўся сімпозіум, прысвечаны праблематыцы здаровых адносін у сям’і і прынцыпам хрысціянскага выхавання дзяцей і моладзі.
На сімпозіум з’ехалася шмат жадаючых, якія разам шукалі спосабы, як умацаваць свае сямейныя сувязі.
У гэтым ім дапамагала кіраўнік сімпозіуму Іаана Бялабрэска. Яна з’яўляецца ўладальнікам і дырэктарам дзіцячага садка, школы і гімназіі “Didasko” ў Варшаве, педагогам са шматгадовым стажам, аўтарам многіх падручнікаў. Шмат гадоў яна займаецца сямейнай і выхаваўчай праблематыкай, а таксама з’яўляецца маці чацвярых дзяцей.
Kс. Юрый Марціновіч
Фота: кс. Чэслаў Паўлюкевіч