Skip to main content

Наймалодшыя вернікі гродзенскай парафіі Святога Духа прадставілі сцэнку

alszanka wystup 5713 студзеня, у нядзелю Хросту Пана, у парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) дзеці з музычнага гурта “Анёлы” выступілі з калядным прадстаўленнем. Варта адзначыць, што сярэдні ўзрост маленькіх акцёраў – няпоўных 6 гадоў.

Разам са сваім мастацкім кіраўніком с. Вікторыяй і бацькамі маленькія акцёры вывучылі словы ў вершаванай форме. Усё прадстаўленне было прысвечана падзеям ад моманту Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі да Нараджэння Пана Езуса.

Варта таксама дадаць, што бацькі самастойна на высокім узроўні падрыхтавалі касцюмы і дэкарацыі для прадстаўлення. Пробашч парафіі кс. канонік Павел Салабуда напрыканцы адзначыў: “Удзел дзяцей у розных падобных акцыях дае ім магчымасць духоўнага развіцця і ўзрастання ў веры. І вельмі добра, што бацькі клапоцяцца пра гэта, а дзецям гэта падабаецца”.

Кожны ўдзельнік на заканчэнне атрымаў памятны падарунак.

У чарговы раз дзеці выступяць з гэтым прадстаўленнем 20 студзеня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы).

JM