Skip to main content

Kаляда адбылася ў семінарыі ў Гродне

kaliada wds 9У перыяд Божага Нараджэння ў парафіях ёсць традыцыя “каляды” і пастырскага візіту, калі святар наведвае сем’і сваіх парафіянаў і благаслаўляе іх дамы і пакоі. Падобная падзея адбылася і ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

11 студзеня дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі благаславіў пакоі і залы семінарыйнага будынка ў Гродне. На пачатку іерарх разам з выхавацелямі памаліўся ў інтэнцыі семінарыі і тых, хто яе ўтварае. Біскуп акрапіў асвечанай вадой семінарыйную капліцу, пакоі выхавацеляў і студэнтаў, кухню і сталоўку, бібліятэку і месца вучобы. 

Пад спеў калядных песень каляда завітала і да суседзяў семінарыі – у пабернардынскі касцёл, дзе таксама адбылася малітва разам з пробашчам кс. прэлатам Антоніем Ханько і вікарыямі і благаслаўленне пакояў на плябаніі.

Aндрэй Юхнік, семінарыст