Skip to main content

Распачалася перэгрынацыя абраза

Вернікі катэдральнай парафіі ўжо з суботы распачалі адарацыю каля абраза Езуса Міласэрнага, якая доўжылася ўсю ноч і ўсю Нядзелю Міласэрнасці. Абраз Езуса Міласэрнага будзе ў катэдры да панядзелку. А ў панядзелак пасля св. Імшы а 17.30 абраз будзе перададзены парафіі св. Юзафа ў Гродне.

Кс. Ян Кучынскі, пробашч гродзенскай катэдры, адзначыў: “Адарацыя ўсю ноч напярэдадні Свята Міласэрнасці стала ў нашым касцёле ўжо традыцыяй. Шмат вернікаў прыходзіць на малітву, а сёлета мы вельмі рады, што ў гэтыя дні молімся перад абразом Езуса Міласэрнага, які з нашай святыні распачне перэгрынацыю па ўсёй дыяцэзіі”.