З 5 па 7 студзеня дзеці з гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ правялі дні школьных канікул у айцоў піяраў у Шчычуне. Падчас уікенду хлопцы і дзяўчаты бліжэй пазнаёміліся адзін з адным, паўдзельнічалі ў шматлікіх гульнях і забавах.
Маленькія вернікі таксама мелі магчымасць адчуць сябе сапраўднымі пілігрымамі і занесці свае просьбы да Маці Божай Фацімскай, якая заўсёды чакае сваіх дзяцей у шчучынскім санктуарыі.
Арганізатары адпачынку дзякуюць айцам піярам, асабліва пробашчу парафіі ў Шчучыне а. Вітольду Пяцельчыцу SchP за цёплы прыём і гасціннасць. Словы падзякі выказваюць таксама пробашчу парафіі ў Паўднёвым кс. Аляксандру Раманоўскаму за духоўную і матэрыяльную падтрымку.
АМ