Дзень беатыфікацыі Яна Паўла II вернікі квасоўскай парафіі разам са сваім душпастырам ушанавалі асаблівым чынам. Спачатку ў парафіяльнай святыні была адпраўлена ўрачыстая св. Імша як падзяка за так Вялікага Папу, а потым у мясцовым Доме культуры адбыўся прысвечаны бл. Яну Паўлу II вечар. Пра тэатральнае прадстаўленне і іншыя цікавыя акцыі гэтага вечару можна прачытаць на парафіяльнай інтэрнэт-старонцы www.kwasowka.grodnensis.by.
