Skip to main content

Душпастырства чыгуначнікаў прыняло ўдзел у Працэсіі Трох Каралёў у Варшаве

czygunka wwa 226 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, група з душпастырства чыгуначнікаў, якое дзейнічае пры парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) прыняла ўдзел у Працэсіі Трох Каралёў у Варшаве.

Група з 15 чалавек удзельнічала таксама ў аплаткавай сустрэчы з працаўнікамі польскай дзяржаўнай чыгункі.

Варшаўская Працэсія Трох Каралёў у адзінаццаты раз прайшла праз сталіцу Польшчы, сабраўшы каля 60 тыс чалавек – найбольш удзельнікаў сярод сёлетніх 752 радасных паходаў у Польшчы і 22 за межамі краінамі.

Традыцыйна працэсія пачалася на Замкавай плошчы. З балкона на вежы Каралеўскага замка прагучалі фанфары, сіналізуючы выхад Трох Каралёў, якія звярнуліся да сабраных са сцэны. Потым прысутныя дзякуючы трансляцыі на тэлеэкранах прынялі ўдзел у малітве “Анёл Панскі”, якая праходзіла ў Ватыкане і падчас якой Папа Францішак павіншаваў таксама ўдзельнікаў гэтай працэсіі.

Чыгуначнікі з Гродна ўключыліся ў святочнае шэсце, спяваючы разам з усімі калядкі і пастаралкі. Па дарозе на спецыяльных платформах паказваліся тэматычныя сцэны. Узгадвалася таксама пра першую пілігрымку Яна Паўла ІІ у Польшчу і пра вучэнне Святога Айца. Удзельнікі атрымалі кароны і спеўнікі з калядкамі.

Kс. Юрый Марціновіч