1 мая вернікі парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне асаблівым чынам ушанавалі дзень беатыфікацыі Яна Паўла II.
Пасля св. Імшы а 10.30 каля алтара Маці Божай Беззаганна Зачатай быў адкрыты абраз Яна Паўла II, змешчаны тут ужо назаўсёды. Кс. пралат Антоні Ханька ўрачыста пасвяціў абраз, пасля чаго шматлікія вернікі заспявалі ўдзячнае „Te Deum”.
На гэтым абразе Ян Павел II прадстаўлены з выцягнутымі рукамі. У інтэрв’ю нашаму парталу ксёндз пробашч адзначыў, што “гэта рукі, выцягнутыя да малітвы. Сёння наш Святы Айцец запрашае да малітвы кожнага з нас”.