У парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) прайшла акцыя “Святочная пачка”. На працягу перыяду Адвэнту шматлікія парафіяне прыносілі розныя рэчы і прадукты харчавання для ахвяравання іх на святы Божага Нараджэння патрабуючым людзям.
Праз гэтую акцыю вернікі вучыліся чуласці да іншага чалавека, асабліва таго, які знаходзіцца ў патрэбе. Такім чынам яны спрыялі таму, каб праз добрыя ўчынкі ў дачыненні да бліжніх Хрыстус мог нарадзіцца ў іх сэрцах.
Уся гэтая дапамога была развезена ў больш за 60 сем’яў горада Ліда. Сем’і, якія атрымалі святочныя пачкі, былі вельмі ўдзячныя, прымаючы дар сэрца вернікаў лідскай Фары.
Арганізатары акцыі выказваюць падзяку ўсім дабрадзеям за адкрытыя сэрцы і шчодрасць, якую яны праяўлялі. Няхай Бог аддзячыць кожнаму, хто далучыўся да акцыі!
Томаш Мікалайчык, семінарыст