Skip to main content

Рэкалекцыі для дзяўчат прайшлі ў кляштары сясцёр кармэлітак

karmel rek 3З 28 па 30 снежня ў кляштары cясцёр кармэлітак Дзіцяткі Езуса ў Адамавічах адбыліся чарговыя рэкалекцыі для дзяўчат, прысвечаныя тэматыцы малітвы.

Актава Божага Нараджэння асаблівы час святочнай радасці і ўдзячнасці за дар Збаўцы. Праз канферэнцыі і размовы з сёстрамі дзяўчаты мелі магчымасць паразважаць над пытаннямі: Як у малітве спаткаць Бога?, Як дазволіць весці сябе Божаму Слову па жыцці?

Дзяўчаты пазнаёміліся з практыкай малітвы Бібліяй Lectio Divina.

Незвычайна цікавым момантам рэкалекцый быў досвед пустыні, калі кожная з удзельніц мела магчымасць у цішыні і самоце ўслухоўвацца ў Божы голас.

Радасны спеў калядак і гутаркі за святочным сталом дазвалялі адчуць супольнасць адной веры і адзін дух Божага дзяцінства.

С. Ідалія ад Дзіцяткі Езуса