Дарагія чытачы, сардэчна віншуем вас з надыходзячым Новым Годам! Няхай ён будзе багаты Божымі ласкамі і пройдзе пад нястомнай апекай Нябеснай Маці!
Жадаем, каб будучы год спрыяў узрастанню ў веры і спасціжэнню духоўных скарбаў, якімі адорвае Хрыстос. Няхай у вашых сэрцах пануе любоў, а ў дамах - радасць, супакой і ўзаемаразуменне. Шчаслівых святаў!
Супрацоўнікі Сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі