Skip to main content

Фотафакт: конкурс на лепшую шопку прайшоў у Гродне ў Паўднёвым

szopka gr 5На працягу Адвэнту дзеці з гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ удзельнічалі ў конкурсе на лепшую шопку, прыносячы свае вырабы ў святыню. У спаборніцтве, якое арганізаваў пробашч парафіі кс. Аляксандр Раманоўскі, прыняло ўдзел каля 20 хлопцаў і дзяўчат. 23 снежня ў парафіі ацанілі ўсю выставу, пасля чаго маленькія вернікі атрымалі свае ўзнагароды: заплечнікі і пеналы. 

Фота: Аксана Смолік