Skip to main content

Новапрэзбітэры скіраваны ў свае першыя парафіі

sluzenne20 снежня падчас аплаткавай сустрэчы духавенства Гродзенскай дыяцэзіі, якая прайшла ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, два новапрэзбітэры атрымалі дэкрэты, якія скіроўваюць іх на служэнне ў Касцёле на Гродзеншчыне.

Першыя намінацыйныя дэкрэты ўручыў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 

Kсёндз Раман Вайцяховіч прызначаны вікарыем у парафію Святых Космы і Дам’яна ў Астраўцы (Астравецкі дэканат).

ks raman11

 

Kсёндз Эрнэст Мікалайчык прызначаны вікарыем у парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (дэканат Гродна-Захад).

ks ernest20

Прэзбітэрскае пасвячэнне яны прынялі 17 лістапада ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Пасвячэнне ўдзяліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 

Kс. Юрый Марціновіч