У пачатку мая 2017 года выйшаў першы нумар газеты “Каталіцкі Навагрудак”. Ідэя паўстання парафіяльнай газеты з’явілася чатыры гады таму, аднак рэалізаваць гэтую справу атрымалася толькі ў мінулым годзе. Газета мае на мэце асвячаць духоўнае і культурнае жыццё супольнасці вернікаў у Навагрудку і дапамагаць католікам быць актыўнымі ў жыцці парафіі. Аднак найважнейшай мэтай з’яўляецца евангелізацыя, інтэграцыя і духоўная фармацыя праз публікацыю каталіцкага веравучэння.
Дапамагаць ствараць газету мае магчымасць кожны вернік. Існуе таксама сталая рэдакцыя, якая складаецца з 7-мі чалавек. Выдаецца газета на беларускай і польскай мовах у колеры.
Звычайна яна мае 12 старонак, а пяты, юбілейны нумар - 16. Наклад “Каталіцкага Навагрудка” складае каля 180-ці экзэмпляраў.
Фаіна Малюжэнец