Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Валанцёры "Карытас" з Астраўца зладзілі калядныя дабрачынныя акцыі

19 Снежня 2018
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 19 Снежня 2018

karytas astrawec4У парафіяльным доме касцёла Святых Космы і Дамя’на, які год назад гасцінна адчыніў дзверы перад дзецьмі, моладдзю і іх бацькамі, віруе напоўненае радасцю, добрымі справамі і сустрэчамі жыццё. Тут кожны заняты сваёй справай. Хтосьці да дошкі прымацоўвае фотаздымкі з сумесных паездак і пілігрымак. Іншыя рэпеціруюць калядныя песні і пастаноўку.

Дарэчы, тут і кветкі расцвітаюць і ў снежні! У невялікім пакоі дзеці разам з с. Наталляй рабілі кветкі з каляровай гафрыраванай паперы і цукерак: “кветкі любові” – так яны назвалі свае вырабы.

"Вялікі букет ужо паехаў на выставу ў Віцебск, – распавядае манахіня.– Разам з моладдзю – валанцёрамі дабрачыннага таварыства “Карытас” – мы ўжо больш за месяц робім “кветкі любові”. Той, каму яе падораць, пачастуецца цукеркай, а кветачка застанецца на памяць як сімвал светлай радасці. Іх перадамо адзінокім, хворым, людзям з інваліднасцю, каб яны ведалі і адчувалі, што не адны ў гэтым свеце; што маленькі Езус, які хутка народзіцца, прыйдзе да кожнага".

karytas astrawec2"Спадзяюся, "кветкі" спадабаюцца тым, хто іх атрымае", – гаворыць адна з валанцёраў Аліса Сяржанава.

Творчым працэсам, акрамя с. Наталлі, кіравала і парафіянка Таццяна Лапшэвіч. Яна стала валанцёрам, дзякуючы прыкладу дачок Вікторыі і Юліі.

"Сустракаемся мы раз на тыдзень, а то і часцей, – адзначае жанчына. – Спраў хапае, асабліва падчас Адвэнту. Акрамя кветак з салодкім “вочкам”, для дзяцей з прытулку зрабілі яшчэ і пакрытае каляровай глазурай пячэнне".

karytas astrawec3

Больш за год у астравецкім "Карытасе" "валанцёраць" брат і сястра Дзіяна і Дзяніс Юцкевічы. 

"Мне падабаецца дапамагаць блізкім – і гэта я раблю не толькі ў касцёле, – дзеліцца дзяўчына. – Ад радасці іншага чалавека на душы робіцца святлей. Спадзяюся, гэтыя кветкі падораць адзінокім людзям часцінку нашай любові".

karytas astrawec1

"Добрыя справы розныя бываюць. Часам добрага слова хапае, каб падняць чалавеку настрой. Адвэнт – самы час зрабіць тое, што мы адкладвалі на заўтра. Знайдзіце вольнае акенца ў сваім працоўным графіку, каб пазваніць бацькам ці адведаць іх. Пакрыўдзіліся ці кагосьці пакрыўдзілі – папрасіце прабачэння. І не шкадуйце добрых слоў, як гэтыя дзеці не шкадуюць "кветак любові" для тых, каму не хапае пяшчоты, спагады, дабрыні", - падсумоўвае валанцёр Дзяніс. 

Паводле "Астравецкая праўда"

 

0
  • #Карытас(75)
Створана 19 Снежня 2018
Абноўлена 19 Снежня 2018
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя