Skip to main content

Семінарыйны гурт з канцэртам у прафесійна-тэхнічным каледжы: адчуць блізкасць Бога

ave u kaledzy 417 снежня з нагоды надыходзячага свята Божага Нараджэння музычны гурт „AVE” Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведаў з калядным канцэртам Гродзенскі прафесійна-тэхнічны каледж бытавога абслугоўвання насельніцтва. 

Такія сустрэчы сталі практычна традыцыяй, бо амаль кожны год семінарысты разам з выхавацелямі наведваюць навучэнцаў каледжа, каб падзяліцца радасцю з  блізкіх святаў Божага Нараджэння.

Цёплая і шчырая атмасфера падчас канцэрту спрыяла таму, каб прысутныя адчулі блізкасць Бога, Яго айцоўскую любоў і няспынную падтрымку, дапамогу і апеку ў іх штодзённым жыцці.

У кароткіх перапынках паміж песнямі семінарысты разам з навучэнцамі разважалі пра таямніцу Божага Уцелаўлення і сэнс Нараджэння Пана, шукаючы тым самым Божы голас, які заклікае да радасці і любові ў апошнія дні перад прыйсцем Збаўцы.

Aндрэй Юхнік