14 снежня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч разам з дэлегацыяй святароў Гродзенскай дыяцэзіі прыняў удзел у аплаткавай сустрэчы Таварыства дапамогі “Рубеж” у Беластоку (Польшча).
На сустрэчы прысутнічалі святары: кс. канонік Аляксандр Мацкевіч – канцлер курыі Гродзенскай дыяцэзіі, кс. канонік Аляксандр Сасноўскі – кіраўнік эканамічна-будаўнічага аддзела Гродзенскай курыі, дырэктар рэканструкцыі пабрыгіцкага кляштара, кс. Юрый Марціновіч – адказны за СМІ Гродзенскай дыяцэзіі, кс. Юрый Жэгарын – пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку.
Таварыства дапамогі “Рубеж” – адна з найстарэйшых дабрачынных арганізацый, якая дзейнічае амаль 25 гадоў і аб’ядноўвае валанцёраў з усёй Польшчы, якіх злучае сімпатыя і любоў да традыцыі і культуры.
Таварыства “Рубеж” на моцы пагаднення з Гродзенскай дыяцэзіяй ад 10 ліпеня 2017 г. афіцыйна прыступіла да рэалізацыі чарговага этапу праекту, звязанага з нацыянальнай спадчынай у былых памежных раёнах, - “аднаўлення старадаўняга кляштара сясцёр брыгітак” у Гродне.
Біскуп Кашкевіч падчас аплаткавай сустрэчы падзякаваў усяму кіраўніцтву таварыства і ўсім людзям добрай волі за падтрымку, якую атрымлівае ад іх Касцёл на Гродзеншчыне.
JM