У календары акрэслены ўрачыстасці, успаміны святых, асаблівыя перыяды літургічнага года і дыяцэзіяльныя святы. На кожны дзень пазначаны імяніны.
Каляндар у А3-фармаце, двухбаковы. На адным з бакоў – выява дыяцэзіяльнага санктуарыя Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях, змешчаная з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення санктуарыя і 210-годдзя пабудовы святыні, якія прыпадаюць на 2019 год.
На другім баку – выява дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Шкаплернай, які ў наступным годзе будзе святкаваць 5-годдзе з часу ўзвядзення ў ранг санктуарыя і 255-годдзе з часу пабудовы святыні.
Каляндар выдадзены ў дзвюх версіях: на беларускай і польскай мовах. Набыць яго можна ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў курыяльнай краме па адрасе: Гродна, вул. К. Маркса, 4.
JM