Skip to main content

“Пазнавальную нядзелю” правяло душпастырства чыгуначнікаў

eksk grodna 42 снежня члены душпастырства чыгуначнікаў Гродна правялі “пазнавальную нядзелю”. Экскурсія па горадзе над Нёманам мела мэту знаёмства з яго багатай гісторыяй.

Падчас экскурсіі чыгуначнікі наведалі касцёлы ў цэнтры горада. Таксама яны пабывалі на месцы, дзе калісьці стаяла Фара Вітаўта, што была разбурана роўна 57 гадоў таму.

У ролі эскурсавода выступіў кс. канонік Антоні Грэмза, які пазнаёміў сабраных з гістарычнымі фактамі, пра якія раней, паводле прызнання ўдзельнікаў экскурсіі, яны не чулі.

Пешая экскурсія, у якой прынялі ўдзел больш за 20 чалавек, працягвалася дзве з паловай гадзіны, пачалася ля рэктаральнага касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі і скончылася ля катэдры св. Францішка Ксаверыя.

Члены душпастырства чыгуначнікаў, якое ў гэтым годзе адзначае 20-годдзе заснавання, удзячныя кс. Грэмзу за цікавае нядзельнае мерапрыемства. Дзякуючы гэтаму яны маглі ўсвядоміць, што пражываюць у горадзе, які мае багатую гісторыю і традыцыі, а таксама што можна ганарыцца тым, што з’яўляешся гродзенцам. 

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Святлана Вярышка