2 снежня, у першую нядзелю Адвэнту, у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Воранаўскі дэканат) адбыўся абрад асвячэння адвэнтавых вянкоў.
Дзеці самі зрабілі вянкі і прынеслі на Імшу для асвячэння. Яны выканалі іх з хваёвых галінак, змясціўшы на іх чатыры свечкі, якія нагадваюць пра чатыры адвэнтавыя нядзелі. Свечкі па чарзе будуць запальваць падчас супольнай малітвы ці пасілкаў у іх родных дамах.
Адвэнтавы вянок сімвалізуе еднасць сям’і, якая духоўна рыхтуецца да перажывання святаў Божага Нараджэння. Змешчаныя ж на ім свечкі – сімвал святла, падараванага свету праз нараджэнне Езуса. Круглая форма вянка сімвалізуе зямны шар, вечнасць і Бога.
Кусташ санктуарыя кс. Юрый Бяганскі ўзнагародзіў падарункамі, якія праспансіравала дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі, самыя лепшыя вянкі. Святар пажадаў, каб перыяд Адвэнту быў для кожнай сям’і благаслаўлёным часам, багатым на Божыя ласкі.
Kс. Юрый Марціновіч