Апошнія дні перад Адвэнтам перажываюцца асабліва радасна. У парафіях ладзяцца так званыя “Андрэйкі” – свята, на якім збіраюцца, каб дзяліцца радаснымі момантамі з жыцця, а таксама адарвацца ад штодзённых клопатаў, тым самым пакідаючы смутак за спіной перад новым літургічным годам.
З гэтай нагоды 1 снежня ў супольнасці Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне таксама адбыліся “Андрэйкі”, на якіх сабраліся семінарысты з выхавацелямі, каб прыгадаць камічныя з’явы са штодзённасці, падзяліцца адзін з адным добрым настроем, што вельмі добра будуе братэрскі дух і аднаўляе сілы перад прыняццем адвэнтавых пастановаў.
Семінарыйныя гады – гэта час вучобы і фармацыі, час распазнання і ўмацавання свайго паклікання. Але асоба святара фарміруецца пад уздзеяннем шматлікіх іншых фактараў, якія вучаць семінарыста быць шчырым і спагадлівым, добразычлівым і адказным, а таксама быць здольным валодаць пачуццём гумару і ўменнембачыць парадаксальныя моманты ў навакольным свеце.
Aндрэй Юхнік, семінарыст