25 лістапада, ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, літургічная служба алтара іўеўскай парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла адзначыла сваё свята – дзень еднасці.
На святой Імшы, падчас якой міністранты дзякавалі Богу за дар паклікання да літургічнай службы, прысутнічалі як цяперашнія міністранты, так і тыя, хто на працягу многіх гадоў быў удзельнікам гэтай супольнасці.
У гэты святочны дзень літургічная служба алтара павялічылася на тры міністранты і чатыры лектары і цяпер налічвае каля 25 юнакоў. Таксама кожны міністрант атрымаў на памяць ад пробашча парафіі кс. Яна Гавецкага абраз Хрыста, Валадара Сусвету.
Раман Ярмош